Малюнак Алеся Пушкіна — камера ў ізалятары ў Смаргоні, дзе мастак у верасні 2012 года адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за перфоманс, прысвечаны юнаку Расціславу Лапіцкаму — расстралянаму ўдзельніку антыкамуністычнага супраціву ў 1950-м годзе.
Пад арыштам Алесь трымаў галадоўку і маляваў.
У лістападзе 2019 году на мінскай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» прайшло адкрыццё выставы Пушкіна «Малюнкі з турмы», а таксама прэзентацыя яго «Турэмнага альбома», які ўбачыў свет у серыі «Беларуская турэмная літаратура».
Малюнкі, якія ўвайшлі ў выставу і альбом, былі зроблены Алесем падчас знаходжання ў ізалятарах Смаргоні і Мінска (Акрэсціна).
Каментары
чарціла план, дзе пазначала - тут то-та, тут тот-та...
але сэнс?