Моды4141

Што ў гардэробе Святланы Ціханоўскай і колькі каштуе

Першыя асобы дзяржавы знаходзяцца пад пільнай увагай грамадскасці і прэсы. Іх уборы разглядаюць асабліва старанна — любая стылістычная памылка можа стаць прычынай дыпламатычнага скандалу або падставай для пікіровак з боку апанентаў. Аднак Ціханоўская амаль заўсёды выглядае стыльна. Мы паглядзелі, якія рэчы ёсць у шафе лідаркі і дзе купіць такія ж.

Аснову вобразаў Ціханоўскай складаюць прэміяльныя брэнды, што не дзіўна, улічваючы высокі ранг сустрэч, якія ёй даводзіцца наведваць. Часцей палітык з'яўляцца на публіцы ў касцюмах-двойках са штанамі ў спалучэнні з атласным топам або блузкай, але сукенкі ў Святланы таксама сустракаюцца. Асаблівай любоўю ў яе карыстаюцца «футаралы» з неглыбокім дэкальтэ.

Фаварыты Ціханоўскай — сукенкi ангельскага брэнда Karen Millen. Калі вам спадабаўся чорны ўбор гэтага брэнда, якi Святлана апранала на сустрэчу з прэзідэнтам Славакіі, то рыхтуйцеся раскашэліцца. Аматарам класічнай моды ён абыдзецца ў 342 даляры без уліку знiжкі.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда Karen Millen

Яшчэ адна сукенка — шэрая ў клетку, імаверна, магла быць пашытая на замову. Яна амаль адзін у адзін падобная да мадэлі вядомага моднага дома і адрозніваецца ад сукенкі з сайта толькі адкатам рукава. Мы не можам вызначыць кошт пашыву, затое ведаем цану рэчы ад Karen Millen. Цяпер сукенка ў клетку знята з продажу, але ў белым колеры такая каштуе 394 даляры без уліку зніжкі.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда Karen Millen

Што тычыцца гарнітураў са штанамі, то частка з іх таксама вырабленая на замову, а частка — набытая ў літоўскім буціку Capsule Style Room. Пра гэта ў сваім інтэрв'ю згадвае ўладальніца крамы і, па сумяшчальніцтве, стылістка, якая распрацоўвала імідж палітыка, — Таццяна Чаеўская.

Інстаграм Святланы Ціханоўскай
Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай

Па-за пратакольнымі сустрэчамі Святлана выглядае расслаблена і аддае перавагу нефармальнаму кэжуалу. У яе ёсць некалькі футболак з мудрагелістымі прынтамі вытворчасці беларускіх брэндаў. Напрыклад, цёмна-шэры строгі касцюм лідарка разбаўляе футболкай з калекцыі «Разам» брэнда 10 Motifs. Актуальны кошт такой — 50 еўра.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда 10Motifs

Прынтаваную цiшотку беларускага брэнда TRSK (адна з яго заснавальніц — баскетбалістка Кацярына Сныціна) Ціханоўская надзела на сустрэчу арганізацый, якія дапамагаюць Украіне. На фота можам разгледзець майку «Паказальнік» коштам 25 еўра.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда TRSK

Часам у луках Ціханаўскай можна сустрэць мерч айчынных некамерцыйных арганізацый. Напрыклад, майку з лагатыпам Беларускага моладзевага хаба Святлана надзявала на нефармальную сустрэчу з беларускімі музыкамі. Такую можна было набыць зімой, каб падтрымаць тым самым моладзевы праект.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /Facebook Беларускага моладзевага хаба

У гардэробе Святланы ёсць і спартыўныя рэчы — напрыклад, касцюм ад вядомай беларускай дызайнеркi Вольгі Кардаш. Адзенне з гэтай двойкі можна купіць паасобку: чорная байка з вышытым буселам абыдзецца аматарам айчыннай моды ў 119 еўра, а штаны — у 73 еўра.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /Сайт брэнда

Яшчэ адзiн світшот, які нам удалося знайсці ў шафе лідаркі, таксама зроблены брэндам TRSK. Мадэль «Тры чарапахі» абыдзецца аматарам спартыўнага адзення ў 50 еўра.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда TRSK

Мы не маглі абысці ўвагай аксесуары. Так, уборы Ціханоўскай часта ўпрыгожвае сярэбраны кулон «Беларусь» вядомага брэнда BelaruskiCry. Актуальная цана такога на сёння складае 55 даляраў.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай /сайт брэнда BelaruskiCry

Мяркуючы з інстаграма палітыка, Святлана карыстаецца Apple IPhone Pro 13 ці 14 мадэлі. Аматарам тэхнікі за такі тэлефон давядзецца аддаць каля 1400 еўра.

Фота: Instagram Святланы Ціханоўскай / сайт Apple.com

Паводле слоў стыліста палітыка, усё адзенне было набыта на грошы суайчыннiкаў, якія падтрымалі Ціханоўскую на старце. Некаторыя з рэчаў былі дасланыя ў падарунак і пасля адабраныя іміджмэйкерам для далейшай стылізацыі.

Так ці інакш, за тры гады працы палітыку ўдалося стварыць просты і запамінальны вобраз, які ніколькі не саступае вобразам яе міжнародных калег.

Чытайце таксама: 

10 сукенак беларускіх брэндаў, якія выратуюць у летнюю спёку

З'явілася калекцыя ўпрыгажэнняў, грошы ад продажу якой пойдуць на падтрымку палітвязняў

Вышыванка Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Калас і штаны-палаца Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Каментары41

  • mikola ramanau
    20.07.2023
    Udaczy ! Zyve Belarus !
  • Мора
    20.07.2023
    Гэта Iphone 12
  • аарр
    20.07.2023
    Где  Карачь ,где  Цепкало ? )) и в конце концов,что там по кружкам ?))) Жду срачь от Карачь,почему молчит Цепкало ? ))))

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці8

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»10

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →