Вайна11

На Крымскім мосце можа быць пашкоджаная адна з апор — «Медуза»

Як сцвярджае крыніца «Медузы», блізкая да Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, пры атацы на мост выкарыстоўваліся «такія ж дроны, як і тыя, што ўжываліся па Севастопалі месяцы з тры таму». Прытым пашкоджанні могуць быць куды сур'ёзнейшыя, чым заяўляецца афіцыйна.

Пашкоджанні на Крымскім мосце. Фота: Investigative Committee of Russia via AP

Крыніца «Медузы» адзначыла, што ў расійскіх вайскоўцаў у рэгіёне няма спецыяльнага абсталявання, каб выяўляць дроны на значнай адлегласці да цэлі, таму расіяне ўбачылі беспілотнікі толькі ў непасрэднай блізкасці ад моста, калі зрабіць з імі штосьці было ўжо немагчыма.

Таксама крыніца «Медузы» сцвярджае, што ў моста нібыта была пашкоджаная адна з апор. І калі ў выпадку пашкоджання пралёта «можна новы пакласці», то пашкоджанне апоры — сітуацыя куды больш сур'ёзная.

Улады РФ пашкоджанне апоры моста пакуль адмаўляюць: у Мінтрансе Расіі заяўлялі толькі пра «наяўнае пашкоджанне дарожнага палатна», асобна адзначыўшы, што звесткі аб пашкоджаннях, якія раней з'явіліся ў СМІ, не пацвердзіліся. 

Акрамя таго, крыніца «Медузы» пацвярджае, што выбух на Крымскім мосце 17 ліпеня быў сумеснай аперацыяй Службы бяспекі Украіны і ВМС Украіны. Раней пра гэта ж паведамлялі выданні «Украінская праўда» і «РБК-Украіна» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў СБУ.

Каментары1

  • Янка
    17.07.2023
    У адрозенні ад выбуху ў паветры выбух на ўзроўні вады можа не быць візуальна эфектным. Але памятаем, што нямецкая плаціна на Руре напрыканцы WW2 была знішчана не прамым трапленнем 5тоннай англійскай бомбы, а гідраўдарам, справакаваным выбухам гэтай бомбы на невялікай дістанцыі ад плаціны. І нават калі не адбылося разбурэння апоры, то яе нясучая здольнасць безумоўна паменшылася. То бок цяжкавікі з амуніцыяй безумоўна па масту ўжо не паедуць.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →