У Баранавічах знайшоўся самы жаданы склад у Беларусі: яго цана на таргах вырасла ў 1225 разоў
За лот змагаліся 18 прэтэндэнтаў.
Небывалы ажыятаж выклікалі таргі па продажы аднапавярховага склада па вуліцы Брэсцкай у Баранавічах. Будынак, які належыць Мінабароны, выставілі на аўкцыён са стартавай цаной у адну базавую велічыню, гэта значыць 40 рублёў.
Склад пабудавалі ў 1993 годзе, ягоная плошча 144,8 «квадрата». Па ўмовах таргоў, пакупнік можа пераабсталяваць склад пад кватэру або іншыя гаспадарчыя патрэбы. Пры гэтым разгортваць прамысловую вытворчасць там забаронена.
За склад у выніку змагаліся 18 удзельнікаў таргоў. Цана вырасла ў 1255 разоў і склала ў фінале 48 996 рублёў. Склад купіў мясцовы прадпрымальнік.
У «Брэстаблмаёмасці» таргі назвалі беспрэцэдэнтнымі па колькасці ўдзельнікаў і павышэнню цаны.
Каментары