Тэрмін забароны продажу піва ў вялікіх пластыкавых бутэльках перанеслі
Перанос тэрмінаў увядзення забароны на рэалізацыю піва ў пластыкавых бутэльках аб'ёмам больш за 1,5 літра прадугледжаны пастановай Савета міністраў №924 ад 6 снежня 2024 года. Яна тычыцца таксама слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%.
Забарона на пластык больш за 1,5 літра для гэтых напояў павінна была дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года. Але цяпер яе ўступленне ў сілу перанеслі на год, цяпер забарона запрацуе з 1 студзеня 2026 года.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць распрадаць рэшткі да заканчэння тэрміну іх прыдатнасці і пасля 1 студзеня 2026 года.
Каментары