У Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах! Заняткі праводзіць Сяржук Доўгушаў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца тут
Сустрэча адбудзецца 20 ліпеня ў 19:00
- Адрас: Imaguru
Twarda 14/16. Rondo ONZ
Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала. У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні.
Паслухайце як гучаць унікальныя мужчынскія спевы
Каментары