У Віцебску бээрэсэмаўцы з песнямі і танцамі адкрылі прыпынак грамадскага транспарту
У Віцебску нечакана пампезна адкрылі іміджавы прыпынак грамадскага транспарту ад БРСМ, паведаміла БелТА. З гэтай будзённай падзеі зрабілі цэлы канцэрт з песнямі, танцамі і чырвона-зялёнымі сцягамі.
Прыпыначны пункт побач з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя Машэрава актывісты БРСМ зрабілі іміджавым аб'ектам студатрадаўскага руху, які сёлета адзначае 60-годдзе. Гэтым і тлумачыцца такі ажыятаж вакол у прынцыпе шараговай з'явы.
Цяпер, па словах першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук'янава, нешта такое абяцаюць паўтараць штогод у час правядзення ў горадзе «Славянскага базару».
Юрый Антонаў на «Славянскім базары» пажадаў здароўя Лукашэнку, але падвяло яно яго самога
Замест прыгожых муралаў — «патрыятычныя». Як змяняецца аблічча гарадоў Беларусі
«Можаце не ўступаць, але навошта бацькам марнаваць грошы на арэнду кватэры?» У МДЛУ палохаюць, што без членства ў прафсаюзе і БРСМ не заселяць у інтэрнат
Каментары