Мікашэвіцкі «Граніт» адкрывае экскурсіі на свой глыбокі кар'ер
Найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы цвёрдых горных парод «Граніт» з Мікашэвічаў зноў будзе адкрыта для турыстаў. Пра гэта гаворыцца на сайце прадпрыемства.
З 18 ліпеня ўсе ахвотныя могуць адправіцца на «Граніт» з экскурсіяй, каб пабачыць на свае вочы віды, на фоне якіх гіганцкі БелАЗ здаецца цацачным.
Плошча здабычы карысных выкапняў у Мікашэвічах сапраўды ўражвае, бо кар'ер раскінуўся на 2760 метраў з захаду на ўсход і на 1770 з поўначы на поўдзень.
Глыбіня кар'ернай выпрацоўкі складае 150 метраў, што на 20 метраў ніжэй за ўзровень Балтыйскага мора.
Каментары