Сфатаграфавацца на крэйдавых кар'ерах у Ваўкавыскім раёне можна будзе ў спецыяльна абсталяваным месцы на бяспечнай адлегласці ад берага. Зараз на адным з крэйдавых кар'ераў пад Краснасельскім завяршаецца ўладкаванне назіральнай пляцоўкі, паведамляе мясцовае выданне «Наш край».
Кар'еры вабяць да сябе людзей з розных куткоў Беларусі. Аднак не абыходзіцца без трагедый.
Ваўкавыскі райвыканкам пастанавіў абсталяваць спецыяльнае месца. Ім выбрана 14-я лінза кар'ераў.
Работнікамі ПУП «Цэмбуд» усталяваная бяспечная платформа з агароджай, якая будзе перашкаджаць самавольнаму падыходу людзей да стромкіх схілаў кар'ера.
Турыстам будзе дазволена праводзіць фотасесіі, але вось адпачынак на беразе і купанне па-ранейшаму будуць пад забаронай. Зараз на аб'екце вядуцца завяршальныя работы, і хутка назіральная пляцоўка зможа прыняць першых наведвальнікаў.
Каментары