Свет44

У Казахстане адмянілі канцэрт Рыгора Лепса пасля таго, як ён паабяцаў плаціць па мільёне расійскіх рублёў за кожны падбіты ўкраінскі танк

У Канаве (Алмацінская вобласць) адмянілі канцэрт Рыгора Лепса, запланаваны на 8 ліпеня. Пра гэта паведаміла пляцоўка Makao Luxury Village Resort, дзе павінен быў выступаць спявак.

Рыгор Лепс. Фота з яго інстаграма

«Кампанія Makao Luxury Village Resort, якая падала сваю канцэртную пляцоўку для арганізацыі выступу Рыгора Лепса, прыняла пастанову разарваць дамову з арганізатарамі канцэрта ў аднабаковым парадку», — заявілі ў кампаніі.

На мінулым тыдні расійскія артысты Рыгор Лепс, Мікалай Баскаў, Юлія Бараноўская, Уладзімір Кісялёў і Юрый Антонаў паабяцалі выплачваць па 1 млн рублёў (прыкладна 12 500 даляраў) за кожны падбіты ўкраінскі танк Abrams і Leopard, як нагадвае «Новая газета. Еўропа».

Пасля гэтага казахстанцы выступілі супраць канцэрта Лепса.

«Я заклікаю ўсіх патрабаваць адмены канцэрта гэтага артыста. Ніводзін ціын з нашых кішэняў не павінен пайсці на знішчэнне Украіны», — заявіла журналістка Дзінара Егеўбаева.

Таксама на канцэрт паскардзіўся актывіст Турар Кусаін. Ён скіраваў афіцыйную заяву ўладам з просьбай «не праводзіць канцэрт гэтага Z-артыста на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан».

Каментары4

  • mikola
    19.06.2023
    Ni vedau sto Antonau  padpisausja da getai *brudnai kampani*..........Skada....
  • Ёсік
    19.06.2023
    Прыедьзе ў александрыю ды на славянскі кірмаш, там беларусы будуць падпяваць і лупіць у далоні, набыўшы квіткі на яго сьпевы, з тых грошай будзе пералічваць прэміі. А вы кажыце, што беларусы не падтрымліваюць уварваньне ва Украіну. Шчэ як падтрымліваюць - і ў крамах, і на кухні, і на ўсялякіх канцэртах.
  • Freddy
    19.06.2023
    эта та самая жертва холокоста на которую в  Минске сбежались любители пошлого расейского шансона? 

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →