Вайна88

Сотні беларусаў праходзяць баявую падрыхтоўку ў Польшчы, каб змагацца з рэжымам Лукашэнкі — The Times 

BYPOL школіць беларусаў, якіх рэжым выгнаў з краіны, пра гэта піша брытанскае выданне.

Баец-добраахвотнік. Скрыншот з відэа

«Мая дачка не ведае, што я тут. Я сказала ёй, што іду гуляць у пейнтбол, [але] я прыйшла сюды сёння… Рыхтавацца да бою за Беларусь», — расказвае 42-гадовая жанчына з пазыўным «Драпежніца» на трэніровачнай сесіі ў Познані, якая адбываецца ў выхадны дзень.

На сесіі ўсяго восем пачаткоўцаў з навучальнай зброяй, і гэта першая сесія такога роду ў Познані — але, па словах Аляксандра Азарава, лідара BYPOL, іншыя групы ўжо некалькі месяцаў трэніруюцца ў Польшчы, а ўсяго лік навабранцаў ідзе на сотні.

«Я называю гэта баявой дыяспарай», — прыводзіць Times словы «Шпака», інструктара і былога вайскоўца. «Наша сіла расце з кожным днём, а тым часам, наколькі нам вядома, людзі звальняюцца з рэжымных [структур]».

Газета нагадвае, што на мінулым тыдні прэзідэнт Пуцін размясціў тактычную ядзерную зброю ў Беларусі — упершыню з савецкіх часоў Расія размясціла боегалоўкі за межамі РФ. У Маскве Сяргей Караганаў, галоўны пуцінскі палітолаг, прапанаваў нанесці ядзерны ўдар па Польшчы на той падставе, што ні адзін разважны амерыканскі прэзідэнт не стане помсціць і не рызыкне ахвяраваць, «скажам, Бостанам дзеля, скажам, Познані».

Тым не менш якраз у Познані беларусаў, вымушаных бегчы са сваёй краіны, здаецца, не турбуе прывід ядзернай вайны. Замест гэтага яны актыўна рыхтуюцца да дня, які атрымаў назву «Час X», калі яны вернуцца ў сваю краіну, каб змагацца з дыктатурай.

«Мы паспрабавалі мірны шлях», — кажа «Дзед», шасцідзесяцігадовы электрык, які толькі нядаўна ўзнавіўся пасля сардэчнага прыступу ад стрэсу, выкліканага пачаткам жыцця з нуля ў Польшчы. «[Але] ні адна нацыя не здабывала сабе свабоды без крыві».

The Times звяртае ўвагу, што арганізацыя BYPOL раней брала на сябе адказнасць за дыверсіі на чыгунцы, якія мелі на мэце ўскладніць перасоўванне расійскіх войскаў пасля нападу на Украіну ў 2022 годзе, а таксама за атаку на расійскі самалёт A-50, з якога ажыццяўлялася навядзенне ракет на цэлі ва Украіне, у Мачулішчах у лютым 2023-га.

Газета нагадвае, што ў 2021-м BYPOL запусціў праграму, прапаноўваючы беларусам, незадаволеным рэжымам Лукашэнкі, зарэгістравацца ў ананімным боце плана «Перамога», растлумачыць, якія асаблівыя навыкі ў іх ёсць, і дачакацца сігналу для дзеянняў.

Беларускія навабранцы чакаюць дня, калі Расійская Федэрацыя пакіне Украіну і яны змогуць пачаць дзейнічаць. «Я ўпэўнены, што нават ненавучаныя людзі ўстануць і будуць змагацца», — прыводзіць The Times словы навабранца з пазыўным «Тос».

1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад рыхтуе сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі і нядаўнія факты сведчаць, што «ў Польшчы, Літве і, на жаль, ва Украіне вядзецца навучанне сяброў незаконных узброеных фармаванняў».

Чытайце яшчэ:

«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога»

Столтэнберг пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: НАТА бачыць падрыхтоўку

Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.06.2023
    Беларусы: проходзяць баявую падрыхтоўку з шаўронам Пагоні
    Адзін вусаты дзед: дзе мае таблеткі
  • Адзін піяр і толькі
    19.06.2023
    Адзін піяр, на большае гэтыя картоныя ваяры ня здольныя
  • имя
    19.06.2023
    вы берете стопроцентную ответственность за такие статьи с азаровым? пиар. 
    он проверен независимыми спецслужбами польши на полиграфе? или будет как с нехтой и протасевичем? 

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай правінцыі гледачы не захацелі ісці на канцэрт «Гойда». Выканаўцы пакрыўдзіліся19

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове7

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →