Нерухомасць55

У Новай Баравой з'явіліся незвычайныя арт-аб'екты. Іх стварылі знакамітыя архітэктар і скульптар

Нядаўна ў Новай Баравой з'явіліся дзве новыя скульптуры — чалавек, які мяняе лямпачку, і паветраны шар. Гэтыя арт-аб'екты — частка праекта A-100 Art, у рамках якога забудоўшчык інтэгруе мастацтва ў свае жылыя комплексы, піша Realt.

Два арт-аб'екты пад назвамі «Уверх» і «Мяняем святло» з'явіліся ўнутры кругавых скрыжаванняў на вуліцы Авіяцыйнай. Работы выкананы заслужаным архітэктарам Беларусі Юрыем Градавым і скульптарам Канстанцінам Селіханавым.

Наогул дадаваць мастацтва ў свае праекты кампанія «А-100 Дэвелапмент» пачала даўно. Спачатку гэта былі сціплыя малюнкі на фасадзе: памятаеце дзяўчынку з шарамі на фасадзе дома ў Сеніцы? Затым былі муралы ў Новай Баравой («Вітрувіянскі чалавек» і іншыя). Пазней справа дайшла да вядомых скульптур — чаек у «Пірсе» і жоўтых самалёцікаў у Новай Баравой.

«У 2019 годзе мы распрацавалі цэласную стратэгію па ўкараненні сучаснага мастацтва ў нашы жылыя комплексы. Так з'явіўся новы напрамак дзейнасці — А-100 Art, — адзначыла генеральны дырэктар ГК «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік. — Мы сталі першым у Беларусі забудоўшчыкам, які пачаў інтэграваць мастацтва ў свае праекты на такім высокім узроўні. Напрыклад, у квартале DEPO ў лобі першых дамоў з'явіліся карціны беларускай мастачкі Таццяны Радзівілкі».

Што да з'яўлення арт-аб'ектаў у Новай Баравой, то гэтай падзеі папярэднічала вялікая праца: конкурс, дзясяткі ўдзельнікаў, журы, строгі адбор. У выніку ўсіх дыскусій у квартале было вырашана ўстанавіць дзве скульптуры.

Кампазіцыя «Уверх» уяўляе сабой яркі паветраны шар, які імкнецца ўзняцца ў неба.

«Мяняем святло» — таксама ўвасабленне абнаўлення, руху ўверх і развіцця. 

У А-100 Art паабяцалі, што квартал чакаюць і новыя эксперыменты.

Чытайце таксама: 

Стала вядома, як зменіцца 2-я паліклініка ў Мінску

«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

Каментары5

  • кока
    13.06.2023
    Жизнь налаживается
  • капец
    13.06.2023
    ну такое...
  • Улад
    13.06.2023
    Такія арт-аб'екты патрэбны. Але менавіта гэтыя, у Новай Баравой, мне падаліся ... Ну, на два з паловай бала па 10-бальнай сістэме :)

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord7

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →