Вайна140140

Украінскі палітык Сяргей Прытула выставіў патрабаванне да Ціханоўскай

Папулярны ўкраінскі тэлевядоўца і палітык Сяргей Прытула выступіў з нечаканай заявай, у якой папрасіў Святлану Ціханоўскую даць адказ на некалькі важных для ўкраінцаў пытанняў.

Сяргей Прытула Сергей Притуло Serhiy Prytula
Сяргей Прытула заклікаў Святлану Ціханоўскую адказаць на пытанне аб выплаце Украіне рэпарацый. Скрын відэа ютуб-канала Прытулы

У сваім ютуб-канале Сяргей Прытула размясціў відэа, у якім адзначыў, што

ва Украіне шмат размоў пра Расію, яе будучае паражэнне, пра выплату ёю рэпарацый, але пры гэтым забываюцца пра Беларусь. І дарма. На думку палітыка, ёсць пэўная схаваная рызыка. І ён бы хацеў актуалізаваць тэму Беларусі, каб «яна вісела ў паветры і не знікала з гарызонту».

Сяргей Прытула заўважае, што любая краіна, якая далучылася да агрэсіі Расіі супраць Украіны, павінна быць пакараная, павінна несці адказнасць і заплаціць па рахунках. Адносна іх павінен дзейнічаць прынцып непазбежнасці пакарання за далучанасць да забойства грамадзян Украіны, знішчэння гарадоў і вёсак, разбурэнне інфраструктуры.

«Хто і колькі заплаціць, потым з калькулятарамі ў руках палічаць спецыяльна навучаныя людзі», — заяўляе палітык.

Сярод краін, якія павінны будуць заплаціць, Прытула называе Расію, Іран і Беларусь.

Адносна апошняй, заўважае палітык, узнікае адзін цікавы момант, які можа ўсё нівеляваць. Увесь цывілізаваны свет разам з Украінай цяперашняе кіраўніцтва Беларусі не прызнаў. Лукашэнка нелегітымны. Падставаю для гэтага, нагадвае Прытула, сталі падзеі лета 2020 года.

Палітык заўважае, што рана ці позна ў Беларусі адбудзецца змена ўлады, і дыктатарскі рэжым падзе. Ён прапануе дапусціць, што ў выніку пэўных геапалітычных працэсаў да ўлады ў Беларусі прыходзіць ліберальна-дэмакратычная апазіцыя.

«Але ў той момант, як Украіна будзе чакаць ад Беларусі сатысфакцыі ў фінансавым вымярэнні за ўдзел у ваеннай агрэсіі супраць нашай дзяржавы, цалкам імаверна, што не нейкая ўмоўная, а канкрэтная спадарыня Ціханоўская выйдзе на трыбуну і скажа: «Шаноўныя, беларусы скінулі з сябе ярмо дыктатара Лукашэнкі. Нам вельмі шкада, што наша дзяржава стала плацдармам для расійскіх войскаў, але ў гэтым няма віны беларускага народа.

Адказнасць цалкам ляжыць на папярэдняй уладзе, якая стала марыянеткай Крамля. І ўвогуле наша краіна пад акупацыяй РФ. Таму мы, Беларусь, такая ж ахвяра, як і Украіна. І з нас, як кажуць, «спросу нет».

Прытула заўважае, што з усёй павагай ставіцца да хлопцаў і дзяўчат з палка Каліноўскага, да беларусаў, якія валанцёрылі і данацілі на карысць Украіны. Але, на яго думку, «індывідуальныя подзвігі не могуць перакрэсліць юрыдычную адказнасць краіны-сузаснавальніцы ААН».

Палітык нагадвае, што з Беларусі выляталі самалёты, якія бамбілі Украіну, запускаліся ракеты па ўкраінскіх гарадах, калонамі заходзілі расійскія войскі, якія ўчынялі генацыд у Бучы, Ірпені і Барадзянцы.

Палітык заяўляе: «Дзяржава Беларусь нясе адказнасць за смерці тысяч украінцаў, за зруйнаванае жыццё мільёнаў украінцаў, за знішчаныя гарады і вёскі. Украінскі парламент павінен неадкладна прызнаць Беларусь краінай-агрэсарам.

А беларуская ўлада ў выгнанні павінна даць украінцам адказы на простыя пытанні. Ці ўсведамляеце вы адказнасць за тое, што ваша дзяржава зрабіла з нашай? Ці гатовыя вы гарантаваць украінцам кампенсацыю страт і сплачваць рэпарацыі разам з РФ?»

Гэтыя канкрэтныя пытанні Прытула адрасуе Ціханоўскай і заўважае, што «адказы на іх дадуць украінцам дакладнае разуменне, як далей выбудоўваць дыялог і з вамі, і з вашай краінай у цэлым».

У канцы Сяргей Прытула адзначае, што ўкраінцы схіляюць галовы перад светлай памяццю кожнага беларуса, які паклаў жыццё ў вайне з Расіяй за незалежнасць Украіны і Беларусі.

«Але ўсё ж такі ў нас ёсць шмат пытанняў да дзесяцімільённай краіны, якая дазволіла скарыстацца сабою для таго, каб расіяне маглі забіваць украінцаў. Дайце адказы на гэтыя пытанні».

Чытайце яшчэ:

Маравецкі: Польшча не дапусціць прымусовага перасялення мігрантаў

Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»

Каментары140

  • Мост
    09.06.2023
    лукашыцкі рэжым нясе адказнасць за смерці тысяч украінцаў, за зруйнаваныя жыцці мільёнаў украінцаў, за знішчаныя гарады і вёскі.
  • Злобный вожык
    09.06.2023
    Лука воевал, вот пусть из его кошелька потом и расплачивается новое правительство. Потрясти надо его счета в Швейцарии и ОАЭ, там хватит, чтобы рассчитаться.
  • Пытаньнечка
    09.06.2023
    Дык вы ж не прызнаеце Цiханоускую, ваш Зяленскi, Падаляк i гэтак далей.
    А тут успомнiлi, як грошы патрэбныя i калi ахвяры украiнцы з'явiлiся. А калi вы з лукой сябравалi i гандлявалi, у той жа час як ен забiвау беларусау, вы не хочаця кампесавць грошы якiя вы зарабiлi беларусам? Беларусь акупаваная, лукой хунтой I расейскiмi войскамi iкропка. А вы дасюль ЦIханоускую не прызнаеце. Вы ж лукой дамаулялiся , што ен не нападзе, а самыя да шашлыкоу гатовiлiся, замест таго каб мiны на мяжы ставiць , вось з яго лукi i пытайцеcя.

    Можа з Ауганiстана, Венгрыi i Чэхаславакii з Украiны рэпарыцыi патрабаваць бо украинцы таксама удзельнiчалi ва уварваньнi I былi сябрамi ААН у той час?

    Яшчэ трэба спытаць жаунерау Калiноускага, хочуць яны ваяваць за Украiну , а потым яшчэ I рэпарыцыi плацiць?

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →