Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы
У тэлеграм-канале «Досье шпиона» з'явіліся фатаграфіі знішчанага каманднага пункта 55K6A зенітна-ракетнага комплексу С-400 «Трыумф». Як піша аўтар канала, тэхніку знішчыла ўкраінская армія ў Херсонскай вобласці з дапамогай ракетнага комплексу HIMARS.
Паводле адкрытых даных, гэта другая страта кампанента С-400 з пачатку вайны, піша канал «Важные истории». Першая была зафіксавана гэтай зімой у Запарожжы. Мяркуючы па фатаграфіях разбуранага «Трыумфу» з сацсетак, Расія тады страціла пускавую ўстаноўку.
С-400 «Трыумф» быў прыняты на ўзбраенне ў Расіі ў 2007 годзе. Максімальная далёкасць — 400 кіламетраў.
Мінабароны Расіі называе С-400 адным з ключавых элементаў СПА.
Сістэма таксама была пастаўлена ў іншыя краіны: Беларусь, Індыю, Кітай, Турцыю. Пентагон прапаноўваў Анкары перадаць ЗРК С-400 ва УСУ ў абмен на зняцце санкцый у сакавіку 2023 года. Аднак Турцыя адмовілася гэта рабіць.
Каментары