Аўстралійка Тайла Мэдысан мае акаўнт на OnlyFans. З першага дня ў яе з'явіўся адданы прыхільнік. З ім дзяўчына размаўляла штодня, а фанат часам рабіў вельмі канкрэтныя запыты адносна кантэнту. Агулам незнаёмец заданаціў Мэдысан каля 2000 даляраў. Але скончылася ўсё гэта ўрэшце сумна.
Аднойчы Тайла вырашыла даведацца, хто стаіць за асобай ананімнага карыстальніка. Правёўшы расследаванне ў сацыяльных сетках, дзяўчына выявіла страшнае — галоўным фанатам на OnlyFans аказаўся яе айчым, якога яна ведае ўжо 11 гадоў.
Даведаўшыся пра гэта, мама дзяўчыны выставіла мужа за дзверы.
Каментары