У рамках выставы вайсковай тэхнікі MILEX-2023 17 мая адбылася сустрэча міністра абароны Віктара Хрэніна з міністрам абароны і па справах ветэранаў вайны Рэспублікі Зімбабвэ спадарыняй Опа Мучынгуры-Кашыры, паведамляе Мінабароны.
Гэта першая сустрэча такога ўзроўню ў гісторыі двухбаковых вайсковых кантактаў.
Мерапрыемства праведзена ў рэчышчы ўмацавання міждзяржаўных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-зімбабвійскага вайсковага ўзаемадзеяння, намецілі крокі па яго актывізацыі, паведамляе Мінабароны.
Каментары