Полк Каліноўскага сустрэўся з кіраўніком Праваслаўнай царквы Украіны Епіфаніем
Учора адбылася афіцыйная сустрэча Палка Каліноўскага з Мітрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем. На сустрэчы прысутнічаў намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, ваяр Палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей, прадстаўнік Палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Багдан Яроменка, прадстаўнік партыі «Слуга народа» фракцыі за «Дэмакратычную Беларусь», паведамляе полк у сваім тэлеграме.
У рэзідэнцыі першага кіраўніка ПЦУ, у Міхайлаўскім Залатаверхім саборы абмяркоўваліся пытанні:
— Досвед Украіны па стварэнні аўтакефальнай царквы і адыходу ад уплыву РПЦ.
— Роля гэтага працэсу ў ідэнтычнасці, свабодзе, дэмакратыі, абароназдольнасці і культурным суверэнітэце краіны. Актуальнасць усіх гэтых праблем для Беларусі сёння і ў будучыні.
— Уздымалася пытанне парушэння правоў вернікаў і свабоды сумлення ў Беларусі.
Полк Каліноўскага выказаў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю аб безумоўным захаванні ўсіх правоў вернікаў і стварэнні ўмоў, для рэалізацыі свабоды сумлення ў Беларусі, пасля звяржэння дыктатуры Лукашэнкі.
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Епіфаній распавёў пра шлях Украінскай праваслаўнай царквы і ўкраінскага грамадства да атрымання томаса.
Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.
Адзначаецца, што праводзяцца кансультацыі аб магчымасці падрыхтоўкі беларускіх святароў у навучальных установах ПЦУ.
Каментары