Трагічнае здарэнне ледзь не адбылося 9 мая каля дома на вуліцы Дамброўскага.
У 16:42 у службу «101» патэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла, што ў адным з пад'ездаў у падвальнай рашотцы захрас кот. Жывёла была знясіленая і мела патрэбу ў дапамозе, паведамляе 112.by.
Жанчына распавяла, што яна пачула жаласнае мяўканне і стала шукаць, адкуль чуецца гук. На вуліцы, праходзячы міма пад'ездаў, яна заўважыла, што няшчасная жывёла захрасла ў металічнай пастцы.
Самастойна дапамагчы небараку не атрымалася, і яна звярнулася па дапамогу ў службу выратавання.
Супрацоўнікі МНС не засталіся абыякавымі. «Выратавальная аперацыя» заняла некалькі хвілін: работнікі МНС акуратна адмысловай прыладай расціснулі пруты і вызвалілі пухнатага «закладніка».
Ветдапамога выратаванаму не спатрэбілася.
Каментары
у нас наверное такого нет?
если вспомнить политзаключенных