Журналіст Дзяніс Івашын выйшаў 30 красавіка з ШІЗА і змог патэлефанаваць бацькам, паведаміла ў тэлеграме яго жонка Вольга Івашына.
«Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасля чарговай спробы катавання холадам нармалёва. Хаця апошнія некалькі дзён, паводле ягоных словаў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта звязана з адключэннем ацяплення (спадзяюся, планавым, а не наўмысным, але даведаемся пазней). (…) Спадзяёмся, Дзяніс у хуткім часе зможа нам яшчэ і лісты напісаць, то чакаем карэспандэнцыю ад яго», — напісала яна.
Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».
Чытаць таксама:
Сваякі Дзяніса Івашына атрымліваюць пагрозы за інфармацыю пра палітзняволенага
Каментары