Вайна55

«Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ

У глабальным сэнсе Украіна гатовая да контрнаступу, які анансаваўся раней. Чакаюцца неабходныя ўмовы надвор'я і рашэнні камандавання. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: РБК-Украіна

«Падрыхтоўка завяршаецца, акрамя зброі і тэхнікі яшчэ павінна быць яе авалоданне нашымі вайскоўцамі. Мы вельмі сучасныя сістэмы атрымалі, асабліва ў частцы браняванага кулака. Я вам нагадаю, што акрамя танкавай кааліцыі, у якую ўваходзяць у першую чаргу Leopard 2 і Challenger, крыху пазней прыедуць Leopard 1», — цытуе словы Рэзнікава РБК-Украіна.

Ён нагадаў, што Украіна чакае танкі Abrams, але яны ў гэтым контрнаступе, на думку міністра, паўдзельнічаць не паспеюць.

«Акрамя таго, у нас вялікая колькасць браніраваных машын рознага тыпу: і Bradley, і Marder, і Stryker, і C90, там завяршаюцца яшчэ курсы падрыхтоўчыя», — пералічыў Рэзнікаў.

Паводле яго слоў, сама тэхніка падрыхтаваная і часткова дастаўленая, а ёсць тэхніка, на якой завяршаюцца навучальныя праграмы і ўжо экіпажы разам з імі прыбудуць тады, калі будзе вызначана галоўнакамандуючым.

«Калі ў глабальным сэнсе, у высокім працэнтным рэжыме мы гатовыя, далей пытанне за Генеральным штабам, за камандаваннем. Як толькі будзе Божая воля, надвор'е і рашэнне камандзіраў — мы гэта зробім», — заявіў Рэзнікаў.

Нядаўна ў NATO паведамілі, што партнёры далі Украіне 98% абяцанай тэхнікі.

Каментары5

  • Шпіль
    28.04.2023
    Няхай у вас усё атрымаецца, усе пляны й задумы. Хутчэйшай вам перамогі й вызваленьня.
  • Мікола)))
    28.04.2023
    Бобр, Лаўрову ясна? 
  • Битва при бродах-2!
    28.04.2023
    Готовьте ведро медалей!

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»3

Рэжысёр Сяргей Лазніца расказаў, як ствараўся фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт1

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →