Вайна

«Контрнаступленне на ўсходзе ўжо ідзе» — намесніца міністра абароны Украіны

Намесніца міністра абароны Украіна Ганна Маляр заявіла, што контрнаступленне не варта зводзіць да нейкіх актыўных наступальных дзеянняў і канкрэтных дат. Паводле яе слоў, гэта комплекс мер, і на ўсходзе ўжо цяпер ідуць контрнаступальныя дзеянні УСУ.

Ганна Маляр. Скрыншот з эфіру тэлемарафону

У эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону Ганна Маляр заявіла:

«Не трэба зводзіць публічна контрнаступленне толькі да нейкіх актыўных наступальных дзеянняў, таму што гаворка ідзе пра стратэгічную мэту УСУ — вызваліць усе нашы тэрыторыі. Мы нацэленыя на вызваленне тэрыторыі і мы нацэленыя на спыненне ворага ў яго наступальных дзеяннях.

Таму казаць вузка пра контрнаступленне — некарэктна. Гэта велізарны комплекс дзеянняў і мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюць УСУ. Гэта перш за ўсё падрыхтоўка людзей да комплексу дзеянняў — і да абарончых, і да наступальных.

Але ўсё разам, калі мы гаворым пра нашу стратэгічную мэту, гэта можна назваць мерамі контрнаступальных дзеянняў. Яны ўключаюць падрыхтоўку тэхнікі, людзей, падрыхтоўку рэзерву, фарміраванне тактыкі (планаў «А», «Б», «В», таму што не можа быць толькі аднаго варыянта дзеянняў, бо вораг таксама рэагуе на гэта).

І трэба разумець, што такія рашэнні прымаюцца за вельмі кароткі тэрмін, а не за месяц-два. План канчаткова абіраецца такім чынам, каб вораг не змог адрэагаваць.

Вы павінны разумець, што УСУ на сёння не рыхтуюць нешта адно ў нейкім канкрэтным кірунку, а трэба разумець, што УСУ штодня рыхтуюцца да поўнага вызвалення нашых тэрыторый, а не толькі контрнаступлення…».

Намесніца міністра абароны адзначыла таксама, што актыўныя штурмавыя дзеянні ў Бахмуце, Мар'інцы на Аўдзееўскім, Ліманскім напрамках фронту таксама можна лічыць элементам контрнаступлення. Па словах Маляр, вайскоўцы не абмяркоўваюць публічна ці нават паміж сабой планы Узброеных сіл па контрнаступленні. Яна ўдакладніла, што планы УСУ залежаць ад магчымасцяў украінскай арміі і ад інфармацыі пра стан ворага.

Каментары

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →