Культура

1 мая на платформе Vodblisk з'явяцца фільмы Дар'і Жук

1 мая на платформе Vodblisk з'явіцца фільм Дар’і Жук «Крышталь» і яе кароткаметражныя працы («Сапраўдная амерыканка», «Хапай турыстаў», «Паветра ўнутры яе»). Тыя, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, сёлета могуць глядзець фільмы на платформе Vodblisk бясплатна.

«Жывая, іранічная камедыя пра сутыкненне культур», — ёміста апісала вядучае амерыканскае медыя Variety фільм «Крышталь» Дар’і Жук. Увогуле ж эксперты называюць яго прарывам для беларускага кінематографа. Апроч Variety, пра «Крышталь» напісалі станоўчыя водгукі ўплывовыя сусветныя выданні: Hollywood Reporter, Screen International. Дзякуючы гэтаму фільму ў Беларусі ўпершыню за дваццаць гадоў збіраўся оскараўскі камітэт.

Стужка з'яўлялася на экранах найбуйнейшых фестываляў, а таксама атрымала шэраг узнагарод. 

Рэфлексіўная гісторыя дыджэйкі Велі, якая марыла з'ехаць з Мінска ў Чыкага на радзіму ўлюбёнага музычнага стылю, знойдзе водгук і ў тых, хто жыў у 90-я ў Беларусі, і ў тых, хто гэты перыяд не заспеў, але праз экран зможа адчуць увесь боль постсавецкага бязладдзя.

Па сюжэце з-за памылкі друку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу маладая Веля апынаецца ў заводскім мястэчку Крыштальны. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ажыццяўлення сваёй «амерыканскай мары».

Сама Дар'я Жук у адным з інтэрв'ю адзначала, што яе фільм не проста пра 90-я, а канкрэтна пра 1996-ты, пра гістарычны момант для Беларусі, калі яна пачала рухацца па сцежцы дыктатуры.

У аснове сцэнарыя ляжыць сапраўдная гісторыя, якую рэжысёрка пачула ад сяброўкі, калі пачынала вучыцца ў Штатах. Сцэнарыстка Хельга Ландаўэр аформіла ідэю ў сінопсіс, тады дзяўчаты даслалі сцэнар на «Беларусьфільм», дзе ён нерухома праляжаў паўтара года, пасля чаго Дар'я сама стала шукаць грошы на здымкі. У выніку «Крышталь» падтрымалі фінансамі ажно чатыры краіны: Германія, ЗША, Беларусь, Расія.

Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі. Над стужкай працавала міжнародная здымачная група, а галоўныя ролі выканалі Аліна Насібуліна, Іван Мулін і былая актрыса купалаўскага тэатра Святлана Анікей. У эпізадычнай ролі фільма нават з'яўляецца спявак Хаскі.

Рэжысёрка, апісваючы свой фільм, кажа: «З аднаго боку, «Крышталь» абгорнуты ў такую каляровую выдатную абгортку, як лядзяш, які можа быць горкім у канцы. Гэта ж камедыя спачатку, але потым фільм імкнецца быць нечым яшчэ».

«Крышталь» будзе даступны толькі для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. У 2023 годзе яны змогуць глядзець фільм бясплатна, як і ўвесь рэпертуар медыятэкі Vodblisk. А пакуль можна паглядзець трэйлер.

У аўдыторыі з замежжа будзе магчымасць паглядзець любы з трох кароткаметражных фільмаў Дар'і Жук («Сапраўдная амерыканка», «Хапай турыстаў», «Паветра ўнутры яе») за 5$ альбо набыць іх танней усе разам за 9$. Доступ да фільма захоўваецца 30 дзён з моманту першага прагляду, пры гэтым глядзець яго можна любую колькасць разоў. 

Працягваючы тэму эміграцыі і «амерыканскай мары», фільм «Сапраўдная амерыканка» пераносіць гледача ў 1994 год і расказвае гісторыю Алі, студэнткі з постсавецкай прасторы, якая прыехала па абмене ў Амерыку. Дзяўчына спрабуе зразумець адрозненні культур, упісацца і быць сапраўднай амерыканкай. За гэты фільм Дар'я Жук атрымала прыз за найлепшую рэжысуру ад New York Women in Film and Television. 

«Хапай турыстаў» — кароткі метр 2014 года. Сюжэт дастаткова просты: турыст знаёміцца з мясцовай дзяўчынай і нечакана для сябе аказваецца ўцягнуты ў любоўны трохкутнік. Аднак за гэтай прастатой хаваецца хупавае і запамінальнае выкананне гэтай гісторыі з цікавым сюжэтным твістам. 

«Паветра ўнутры яе» — самая першая кароткаметражная праца Дар'і Жук, створаная ў 2011 годзе. Фільм пра шасцігадовую Кацю, якая ўпершыню даследуе смерць і адкрывае для сябе жыццё такім, якім яго ніколі раней не бачыла. 

Vodblisk — анлайн-кінатэатр беларускага кіно, які стварыла каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне», каб гледачы мелі магчымасць адкрываць для сябе сучасныя незалежныя дакументальныя і ігравыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі.

Чытайце таксама:

З 1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk з'явіцца новы фільм

З сакавіка запрацуе анлайн-кінатэатр беларускага кіно

Пасхалка для беларусаў: у серыяле «Экстрапаляцыі» паказалі пратэсты будучыні пад бчб-сцягам і са словамі Каліноўскага

Каментары

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА12

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →