Эканоміка11

Вось якія кавярні сталі самымі распаўсюджанымі ў Беларусі

За год гэта сетка адкрыла 18 новых пунктаў.

Фота: pixabay.com

Па выніках мінулага года Беларусь займала 31-е месца ў Еўропе па колькасці брэндаваных кавярняў. Такімі ў нашай краіне палічылі 98 пунктаў, з якіх 74 спецыялізуюцца менавіта на каве, астатнія арыентаваныя на ежу. Такія даныя ўтрымліваюцца ў даследаванні інфармацыйнай платформы Allegra Project Café Europe 2023, піша Office Life.

Па даных экспертаў, у мінулым годзе кававы сегмент у Беларусі паказаў рост у 1,4%, але пры гэтым агульная колькасць брэндаваных пунктаў не змянілася.

Рост дасягнуты ў асноўным дзякуючы развіццю міжнароднай сеткі Cofix, якая павялічыла сваю прысутнасць на рынку Беларусі да 47 пунктаў. У планах сеткі — нарасціць колькасць пунктаў да канца 2023 года да 50.

Брэнд Cofix з'явіўся ў Ізраілі ў 2013 годзе, на міжнародны рынак сетка выйшла ў 2016-м, адкрыўшы пункт у Расіі. У Беларусі першыя кавярні гэтай сеткі запрацавалі ў 2019 годзе.

Таксама ў тройку ўвайшлі дзве беларускія кававыя сеткі — Paragraph і Smile Coffee.

Хто дзеліць рынак кавярняў у Беларусі, вынікі даследавання. Скрыншот Office Life

Даследаванне не ўключае ў сябе беларускую сетку Hotfix, у якую ўваходзіць каля 20 пунктаў. Кампанія развівае сетку кавярняў з фіксаванымі цэнамі і планавала актыўна займаць расійскі рынак, аднак з прасоўваннем там узніклі праблемы.

Каментары1

  • Казік
    25.04.2023
    Кава там абы што. Добра, што старбакса у нас няма, там кава яшчэ горш. Скептычна стаўлюся да гэтых сетак. Лепш, чым нічога, але найлепшыя кава ў Зерні, 26, Тэррыторыі Кавы, Марксе, Сідогу, Уайноце і такога плану кавярнях 3-й хвалі

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →