Польскія памежнікі адмовіліся пусціць у краіну двух беларусаў, якія папрасілі міжнароднай абароны
Двое беларусаў 23 красавіка паспрабавалі трапіць у Польшчу без віз. Польскія памежнікі ў Тэрэспалі адмовілі ім і выдалі адпаведную паперу, паведамляе «Белсат».
Хлопец і дзяўчына папрасілі аб міжнароднай абароне, бо падазраюць, што ў Беларусі на іх завялі справу за данаты ў фонд BySol — іх выклікалі ў ДФР.
Афіцыйная прадстаўніца Польскай памежнай службы Анна Міхальска адмовіла «Белсату» у каментарыі, заявіўшы, што нічога не ведае пра гэтую гісторыю. На памежным пункце ў Тэрэспалі сітуацыю пакуль не каментавалі.
Каментары
Они бы прсто скзали что не нужна Беларусь в ЕС.. хоть по честному