Свет22

У аэрапорце Таронта скралі кантэйнер з золатам на 20 мільёнаў канадскіх даляраў

Паліцыя Канады расследуе знікненне вялікага грузу золата ў міжнародным аэрапорце «Таронта Пірсан», які часта выкарыстоўваецца як перавалачны пункт для золата, здабытага ў правінцыі Антарыа.

Аэрапорт Таронта

Па звестках уладаў, 17 красавіка з грузавога дэпо аэрапорта знік авіяцыйны кантэйнер з золатам і іншымі каштоўнасцямі на суму ў 20 мільёнаў канадскіх даляраў (каля 15 млн даляраў ЗША), які прыбыў туды напярэдадні ўвечары, паведамляе Бі-бі-сі.

Калі факт выкрадання пацвердзіцца, то гэта будзе адзін з самых буйных налётаў у гісторыі Канады, нароўні з Вялікім канадскім выкраданнем кляновага сіропу, калі са сховішча ў Квебеку былі скрадзеныя 3 тысяч тон гэтага салодкага прадукту амаль на такую ж суму.

Па словах Стывена Дуйвесціна, інспектара рэгіянальнай паліцыі Піла, у падпарадкаванні якой знаходзіцца аэрапорт Таронта, крадзеж каштоўнасцяў з аэрапорта — выпадак рэдкі і відавочна адасоблены, але яго каманда расследуе ўсе магчымыя варыянты.

На прэс-канферэнцыі, наладжанай у чацвер прама ў аэрапорце, Дуйвесцін паведаміў, што ў зніклым авіяцыйным кантэйнеры акрамя золата былі і іншыя каштоўнасці.

Улады не сталі называць авіякампанію, якая перавозіла гэты кантэйнер, адкуль прыбыў груз і куды ён павінен быў патрапіць.

«Наша мэта — раскрыць гэтае выкраданне, але ў дэталі я ўдавацца не магу», — заявіў журналістам Дуйвесцін, падкрэсліўшы, што выкраданне грузу зусім не азначае, што пасажырам аэрапорта нешта магло пагражаць.

Раней газета Toronto Sun паведаміла, што, на думку паліцыі, за выкраданнем стаіць арганізаваная злачынная групоўка ці нават групоўкі, аднак Дуйвесцін заўважыў, што рабіць такія высновы яшчэ занадта рана.

«Прайшло ўсяго тры дні, так што нашы следчыя вывучаюць усе магчымасці», — сказаў ён.

Кіраўніцтва аэрапорта паспяшалася адзначыць, што выкрадальнікі, калі такія былі, не праніклі ў сам аэрапорт, але маглі атрымаць доступ у дэпо, якое здадзена ў арэнду трэцяму боку, даступна для публікі і не з'яўляецца часткай перыметра бяспекі аэрапорта.

Каментары2

  • Шервудский лес
    22.04.2023
    Сразу вспомнились "Славные парни")) нужно пересмотреть)
  • Axel Justas
    22.04.2023
    Карацей, калі ў вас ёсць 20 мільёнаў - не дасылайце іх па пошце кантэйнерамі 😊

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года36

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года36

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →