Беларуса і 26 расіян затрымала міграцыйная служба Балі за арганізацыю падпольнага казіно і гульню ў покер
Як паведамляе Mash, беларуса і 26 расіян пасадзілі за краты за арганізацыю гульняў, з іх вымагалі па 10 тысяч даляраў з кожнага, каб вярнуць пашпарт.
Затрыманыя прасілі звязацца з пасольствам РФ, каб іх «выцягнулі з пекла», дзе з іх усяляк здзекаваліся.
Паводле мясцовых законаў, гульнявы бізнэс на Балі пад забаронай. У пасольстве Расіі ў Інданезіі Mash распавялі, што пакуль не ў курсе сітуацыі.
Каментары