Свет11

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што Беларусь можа сканцэнтраваць мігрантаў у раёне Сувалскага калідора

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што адказнасць за нелегалаў на мяжы нясе беларускі рэжым і папярэдзіў, што сітуацыя можа паўтарыцца і на Сувалскім калідоры, які можа стаць абʼектам гібрыдных нападаў.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што атака на мяжы з Беларуссю нездарма называецца «гібрыднай» і яна добра задакументавана. У інтэрв'ю Польскаму радыё прэзідэнт Польшчы сказаў, што адказнасць за напады на польскай мяжы нясуць беларускія службы:

— Адказнасць нясе беларускі рэжым, беларуская дзяржава. Гэта пацвярджаецца і тым, што службы выціскаюць мігрантаў да мяжы і прымушаюць іх атакаваць мяжу — не дазваляюць пераходзіць праз памежныя пераходы ў адпаведнасці з законамі, а праз «зялёную мяжу», нелегальна.

Прэзідэнт Анджэй Дуда папярэдзіў, што сітуацыя можа паўтарыцца і на Сувалскім калідоры, які можа стаць абʼектам гібрыдных нападаў.

Сувалскі калідор — сухапутны «калідор» даўжынёй каля 100 кіламетраў, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі. Цяпер па гэтай тэрыторыі праходзіць мяжа Польшчы з Літвой.

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

Усе зноў загаварылі пра Сувалскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Каментары1

  • Аштогэтабыла
    06.04.2023
    А вось і лакмусавая паперка, усе сьляпыя? Ці грошы ня пахнуць? Нашто тады галасіць, што суседзі не падтрымліваюць беларусаў? Бачыш іміграгта - ведай, заўтра ты станеш імігрантам. Калабаранты іх прыкормяць а цябе вышвырнуць бамжаваць.

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»11

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

Трамп прыляцеў у Парыж

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →