Сэрвісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем ProtonMail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы. Пра гэта паведаміў праект mova.how.
Каб перакласці Proton, спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў, адзначылі стваральнікі праекта.
На гэты момант беларуская мова ўжо даступная ў вэб-версіі пошты, а пасля абнаўлення з’явіцца і ў мабільнай праграме Proton для iOS.
Акрамя таго, mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.
Каментары