Парламент Малдовы канчаткова прагаласаваў за змену малдаўскай мовы на румынскую
Рашэнне прымалі не больш за дзве хвіліны.
Парламент Малдовы 16 сакавіка ў другім чытанні канчаткова прыняў закон аб паўсюднай замене словазлучэння «малдаўская мова» на «румынская мова».
Трансляцыя гэтага пасяджэння была апублікаваная ў афіцыйным акаўнце малдаўскага парламента ў фэйсбуку.
Цяпер ва ўсіх нарматыўных дакументах краіны такія паняцці як «малдаўская мова», «родная мова», «дзяржаўная мова» і «афіцыйная мова» стануць фармулявацца як «румынская мова».
Мяркуючы па трансляцыі, гэтае рашэнне было прынятае без абмеркаванняў і менш чым за дзве хвіліны.
Раней мы ўжо пісалі і падрабязна тлумачылі, чаму Малдова вырашыла пайсці на такі крок.
Каментары