Грамадства1212

«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, вядомае як «Рускі дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая класіка». Згодна з задумай конкурсу, беларускія дзеці павінны выразна і артыстычна чытаць урыўкі з вядомых расійскіх літаратурных твораў, паведамляе мясцовае выданне «Штодзень».

Паводле арганізатараў, ад Гомеля ў конкурсе прынялі ўдзел 24 дзіцяці.

Усім удзельнікам падарылі дыпломы і кніжкі. А пераможцу, вучня 4-га класа мясцовай гімназіі №36 імя Івана Мележа чакае пуцёўка ў крымскі лагер «Артэк».

Згаданая навучальная ўстанова, дарэчы, адзіная на ўвесь паўмільённы Гомель, у якой ёсць беларускамоўныя класы.

Каментары12

  • Грышка
    15.03.2023
    Замежнае, чужое навучаньне беларускіх дзяцей на сваёй роднай зямлі. Як вельмі сумна.
  • Вася
    15.03.2023
    бай, дык бацькі ж гомельскія
  • хх
    15.03.2023
    сяброўка днямі наракала, што ў дзяцей факультатыў беларускай - абавязковы, але платна, у той час, як факультатыў расейскай бясплатна

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак6

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →