Вайна

Да «жэсту добрай волі» на востраве Змяіным расіян прымусіла «Багдана» — уласная ўкраінская САУ. Яна можа стаць адной з найлепшых у свеце

Натхняльная перамога ў бітве за востраў Змяіны была атрыманая ў многім дзякуючы прымяненню ўкраінскім бокам самаходнай артылерыйскай устаноўкі (САУ) «Багдана» ўласнай вытворчасці. У той час яна існавала ў адзіным экземпляры і страляла натаўскімі снарадамі калібру 155 мм. Каб дабіваць да Змяінага, украінскія артылерысты штоночы вывозілі гаўбіцы ў мора на пантонах, а на дзень хавалі ў плаўнях Дуная, піша «Украінская праўда».

«Багдана» на пазіцыі ў Дунайскіх плаўнях працуе па Змяіным

Распрацоўшчык САУ «Багдана» — Краматорскі завод цяжкага станкабудавання, а пачалі ўстаноўку рабіць за часамі Пятра Парашэнкі. У Краматорску рабіліся ўсе ключавыя вузлы, у тым ліку ствол найноўшай гаўбіцы. Усяго ж у стварэнні САУ задзейнічалі каля 10 абаронных прадпрыемстваў.

У лютым 2022-га «Багдана» знаходзілася на заводзе ў Краматорску, але адразу пасля пачатку вайны яе разабралі на дэталі і ў такім выглядзе перавезлі ў Жытомір. Там устаноўку сабралі нанова і працягнулі выпрабаванні.

Першае баявое выпрабаванне «Багданы» прайшло пад Крывым Рогам. Каманда здолела адтачыць працу настолькі, што выпушчаныя снарады траплялі па некалькі разоў у адну і тую ж кропку з адлегласці ў дзясяткі кіламетраў.

У баях пад Крывым Рогам каманда «Багданы» адточвала зладжанасць

Неўзабаве ўзнікла ідэя выкарыстаць САУ у змаганні за востраў Змяіны, які расіяне ператварылі ў, здавалася б, непрыступную крэпасць дзякуючы некалькім зенітным комплексам і магутнаму радару. Усе спробы ўкраінскіх вайскоўцаў нешта змяніць не давалі значных вынікаў, а толькі павялічвалі страты жывой сілы і тэхнікі.

Але на пачатку лета ўкраінскае камандаванне вырашыла паспрабаваць выкарыстаць у бітве за востраў як толькі што атрыманыя французскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Цэзар», так і сваю «Багдану».

Разлік быў на тое, што снарады з гэтых установак змогуць праляцець 40 км, якія аддзяляюць востраў ад берага, а расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны не здолеюць іх збіць.

Пасля атрымання згоды ад аператыўнага камандавання «Поўдзень» каманда «Багданы» была перакінутая ў Вілкава — горад на крайнім поўдні Адэскай вобласці. Менавіта ад яго была самая кароткая адлегласць да Змяінага.

Праўда, задачу ўскладнялі прыродныя ўмовы. Каб вывесці артылерыйскія ўстаноўкі на бераг мора праз пойму Дуная, выкарысталі пантоны, а для пракладкі шляху, капання прычалаў для пантонаў — пакінуты збеглымі прарасійскімі кантрабандыстамі водны кран. Перамяшчэнне заняло некалькі дзён. 

Для таго, каб заблытаць расійскія лакатары, якія рэагуюць на жалеза, уздоўж усяго берага на дрэвах развесілі розныя металічныя прадметы. 

19 верасня «Багдана» і «Цэзар» выйшлі на баявыя пазіцыі, аднак першыя стрэлы выявілі тыповыя артылерыйскія праблемы. Пасля трох снарадаў у «Багданы» згарэлі ўшчыльняльныя кольцы ў ствале, а ў «Цэзара» пасля 20 стрэлаў пацякла аліва. Давялося іх тэрмінова адводзіць і рамантаваць. 

Пасля вяртання на пазіцыі ўзніклі праблемы з карэктаваннем стрэлаў. Дроны, якімі карысталася каманда САУ, не маглі выйсці далёка ў мора, бо іх сігнал глушыўся. У той жа час беспілотнік «Байрактар», звесткі з якога паступалі ў штаб АК «Поўдзень», мог патрапіць у зону паражэння расійскай супрацьпаветранай абароны.

Пасля няўдалых спробаў карэктавання з дзвюх пазіцый (штаба і каманды), каманда настаяла на здзяйсненні яго самастойна і праз пару дзён дабілася дакладнасці плюс-мінус 20 метраў. 

Аперацыя працягвалася з 21 па 30 чэрвеня. Акрамя «Багданы» і «Цэзара», у ёй выкарыстоўвалі ўстаноўку «Ураган». А калі была знішчаная супрацьпаветраная абарона ворага, то да іх далучалася ўкраінская рэактыўная сістэма залпавага агню «Вярба».

У апошні дзень, 30 чэрвеня, «Багдана» страляла амаль без перапынку. Было выпушчана 46 снарадаў. Чатыры снарады выпусцілі ўжо тады, калі вораг паляцеў выводзіць рэшткі свайго гарнізону.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў за рулём «Багданы»

Пасля вызвалення вострава «Багдану» і яе французскага брата «Цэзара» адправілі на рамонт.

На думку спецыялістаў, пасля ўдасканалення гэтая ўстаноўка стане адной з найлепшых у свеце, бо яе ствол здольны вытрымліваць пастаянную стральбу зарадамі па 6 снарадаў.

На пачатку 2023 года міністр абароны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што яшчэ ўвесну 2022-га была прафінансаваная серыйная вытворчасць гэтых установак.

Каментары

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →