34-гадовай жанчыне інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), піша «Вясна».
На гэты момант спявачка знаходзіцца на Акрэсціна.
Аляксандра Захарык у 2009 і 2016 гадах выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». У 2016 годзе яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Новая хваля». А найбольшую вядомасць набыла як удзельніца расійскага тэлевізійнага праекта «Голас».
Каментары