Вайна

Рашэнне пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 можа быць прынятае ў найбліжэйшы час

Да прыняцця станоўчага рашэння ўжо могуць заставацца «тыдні».

Фота: pixabay

Прадстаўнік Мінабароны ЗША і два іншыя высокапастаўленыя вайсковыя чыноўнікі 28 студзеня ананімна паведамілі выданню Politico, што Пентагон усё больш схіляецца да перадачы Украіне знішчальнікаў F-16. 

Ва Украіне працягваюцца цяжкія баі, яны ідуць на паўднёвым фронце, у тых абласцях краіны, якія Расія абвясціла сваімі.

«Я не думаю, што мы супраць. Аднак Украіне яшчэ трэба даказаць нам, што пастаўка знішчальнікаў жыццёва неабходная для вядзення непасрэднай барацьбы і без гэтага яна не зможа адолець расіян. Адпраўка F-16 не дапаможа Украіне адразу ж вырашыць праблему з расійскімі ракетамі і беспілотнікамі», — сказаў неназваны высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны ЗША.

Пры гэтым, паводле яго слоў, ЗША выдатна разумеюць стан украінскай авіяцыі і выказваюць занепакоенасць адносна магчымага вычарпання Украінай здольнасці абараняць сваё неба пры дапамозе састарэлых савецкіх знішчальнікаў.

Згодна з падлікам праекта Oryx, з пачатку вайны Украіна страціла як мінімум 16 самалётаў Міг-29. Да вайны яна мела іх 43. Акрамя таго, страчана, як мінімум, 7 з 26 Су-27. Рэальныя страты могуць быць і большыя, бо Oryx улічвае толькі візуальна пацверджаныя страты.

Па заявах двух іншых неназваных чыноўнікаў з Пентагона і іншых ведамстваў, сучасныя знішчальнікі F-16 могуць стаць адным з рашэнняў гэтай праблемы. F-16 нясуць ракеты класа «паветра-паветра», якія могуць збіваць варожыя ракеты і беспілотнікі. 

«У адрозненне ад Patriot і іншых заходніх сістэм абароны, якія ўжо адпраўляюцца ва Украіну, F-16 могуць хутка перамяшчацца па мясцовасці для знішчэння розных аб'ектаў, што забяспечыць вялікую перавагу на полі бою», — паведамілі чыноўнікі.

Яны пры гэтым дадалі, што, нават калі ЗША вырашаць не пасылаць F-16, іншыя заходнія краіны таксама маюць знішчальнікі амерыканскай вытворчасці і могуць самі іх паставіць Украіне. Аднак для гэтага ўсё роўна патрэбны дазвол ЗША.

Гэты дазвол, па словах аднаго з чыноўнікаў, можа быць выдадзены ўжо праз некалькі тыдняў.

«Да магчымага станоўчага рашэння аб пастаўках уласных самалётаў і рээкспарту F-16 з іншых краін могуць заставацца тыдні», — сказаў ён.

Нагадаем, што нядаўна Украіна папрасіла краіны Захаду тэрмінова перадаць сучасныя знішчальнікі і вельмі спадзяваецца, што гэта будуць менавіта F-16. Краіна ўжо рыхтуе адпаведныя ўзлётныя палосы. Навучанне пілотаў кіраваць гэтымі знішчальнікамі зойме да шасці месяцаў.

Чытайце яшчэ:

Нямецкі канцэрн Rheinmetall гатовы беспрэцэдэнтна нарасціць вытворчасць зброі

Ва Украіне ствараюцца першыя ў свеце роты аператараў ударных беспілотнікаў 

«Маем дакладны план»: МЗС Украіны пра гатоўнасць да магчымага абвастрэння з боку Беларусі

Каментары

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў2

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Усе навіны →
Усе навіны

Новы інтэрнат БНТУ амаль гатовы. Вось як ён выглядае знутры6

«Пасылка не можа быць дастаўлена». У махляроў новы метад — яны прадстаўляюцца поштай1

«Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца»3

На некалькі дзён змяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў Мінску, у тым ліку аўтобуса №100

«Чаго вам не хапала? Жыві — не хачу!» Паглядзелі «Экстрэмісты» — новы спектакль «Купалаўцаў»5

Пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў1

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны1

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў2

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Галоўнае
Усе навіны →