Пра тое, што брэсцкі блогер, былы палітвязень Аляксандр Кабанаў выехаў за мяжу, паведаміў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
«Дзякуючы нашай службе эвакуацыі, легендарны брэсцкі блогер цяпер у бяспецы і нават яшчэ паспеў заспець 700-годдзе літоўскай сталіцы», — напісаў Стрыжак.
Аляксандр Кабанаў выйшаў з калоніі на волю ў снежні мінулага года. 14 красавіка 2021-га ён быў разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, абвінавачваўся ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады».
Затрымалі Кабанава 17 чэрвеня 2020 года, падчас выбарчай кампаніі. Ён быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Спачатку яму далі 15 сутак, а пасля так і не выпусцілі.
Каментары