Міністр абароны Германіі пра пастаўку Украіне самалётаў: Я думаю, што пра гэта не можа быць і гаворкі
Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус у інтэрв'ю газеце Suddeutsche Zeitung выказаўся адносна магчымасці перадачы Украіне сучасных самалётаў-знішчальнікаў. На яго думку, гэта практычна выключана.
«Я думаю, што пра гэта не можа быць і гаворкі. Знішчальнікі з'яўляюцца значна больш складанымі сістэмамі, чым баявыя танкі, і маюць зусім іншую далёкасць палёту і агнявую моц. Таму мы б заглыбіліся ў такія вымярэнні, ад якіх я б цяпер вельмі перасцерагаў», — заявіў міністр.
Варта адзначыць, аднак, што падобныя выказванні еўрапейскія чыноўнікі рабілі і пра іншыя віды зброі, выключаючы іх перадачу ці прызнаючы яе малаверагоднай. Але з цягам часу пытанні вырашаліся пазітыўна, чаму спрыяюць вайсковыя перамогі Украіны і практычныя доказы таго, што перададзеныя ўкраінцам заходняя зброя выкарыстоўваецца эфектыўна.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары