Вайна

Bloomberg: Пуцін рыхтуе новы наступ на Украіну, вайна можа зацягнуцца на гады

Праз амаль год пасля ўварвання, якое павінна было заняць некалькі тыдняў, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін рыхтуе новы наступ на Украіну, у той жа час рыхтуючы сваю краіну да канфлікту з ЗША і іх саюзнікамі, гаворыцца ў артыкуле агенцтва Bloomberg. Па яго ацэнцы, Пуцін падрыхтаваўся і да таго, што канфлікт будзе доўжыцца гадамі.

Уладзімір Пуцін. Фота AP

Крэмль імкнецца прадэманстраваць, што яго войскі могуць вярнуць сабе ініцыятыву пасля некалькіх месяцаў адступлення, аказваючы ціск на Кіеў і яго саюзнікаў для таго, каб яны пагадзіліся на нейкае перамір'е, якое дазволіць Расіі захаваць кантроль над тэрыторыяй, якую яна цяпер акупуе. Так апісалі сітуацыю расійскія афіцыйныя асобы і іх дарадцы ў размовах з Bloomberg.

Нават Пуцін не можа адмаўляць слабыя бакі расійскай арміі, на ўмацаванне якой ён выдаткаваў дзесяцігоддзі. Расійскія войскі страцілі больш за палову першапачатковых заваёў ва Украіне, піша агенцтва. Яго крыніцы распавялі, што пастаянныя няўдачы на фронце многіх у Крамлі прымусілі больш рэалістычна ставіцца да сваіх амбіцый і прызнаць, што нават утрыманне цяперашняй лініі фронту было б дасягненнем.

Аднак Пуцін па-ранейшаму перакананы, што больш буйныя сілы і гатоўнасць Расіі несці страты (якія ўжо цяпер вылічаюцца дзясяткамі тысяч, паводле ацэнак ЗША і Еўропы) дазволяць ёй атрымаць перамогу, нягледзячы на няўдачы.

Аднаўленне наступу можа пачацца ўжо ў лютым-сакавіку, выказалі здагадку крыніцы Bloomberg, блізкія да Крамля. Іх каментарыі адпавядаюць перасцярогам Украіны і яе саюзнікаў, і наступ можа пачацца да таго, як Кіеў атрымае баявыя танкі з ЗША і Еўропы.

Рашучасць Пуціна прадвяшчае смяротную эскалацыю вайны, паколькі Кіеў рыхтуецца да наступу і адхіляе любыя варыянты перамір'я, якія пакінулі б Расіі акупаваныя ёй тэрыторыі. Пуцін лічыць, што ў яго няма альтэрнатывы, акрамя як перамагчы ў канфлікце, які ён лічыць экзістэнцыяльным. Новы віток мабілізацыі магчымы ўжо гэтай вясной, лічаць крыніцы Bloomberg, а эканоміка і грамадства ўсё больш падладжваюцца пад патрэбы вайны.

Амерыканскія і еўрапейскія разведкі задаюцца пытаннем, ці ёсць у Расіі рэсурсы для новага буйнога наступлення, у той час як саюзнікі Украіны ўпершыню рыхтуюцца адправіць баявыя танкі, якія маглі б дапамагчы ўкраінскім войскам прарваць расійскія пазіцыі, гаворыцца ў артыкуле.

Каментары

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →