ГУБАЗіК пахваліўся, што нібыта злавіў чалавека на фэйкавую рассылку
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Максіма Ермаловіча — мужчына нібыта «павёўся» на фэйкавую рассылку сілавікоў, зробленую ад імя плана «Перамога», і напісаў, што гатовы «выконваць заданні».
Паводле сілавікоў, супраць Максіма распачатая крымінальная справа «за сувязь з тэрарыстычнай арганізацыяй».
«Байпол» 18 студзеня папярэджваў пра рассылку інфармацыі з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.
Арганізацыя заклікала не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляць ніякіх паведамленняў у адказ, заблакаваць акаўнт, з якога яно прыйшло.
Падкрэсліваецца, што ўся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна ў арыгінальным чат-боце плана «Перамога», у канале «Байпола», а таксама ў канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Каментары