Цягнік насмерць збіў жанчыну ў Дзяржынскім раёне. Пра трагічнае здарэнне паведаміла прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся побач з пасёлкам Мікулічы. Жыхарка вёскі Гарбузы вырашыла перасекчы чыгуначныя шляхі ў не прызначаным для гэтага месцы і трапіла пад цягнік.
Жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём, яна памерла на месцы здарэння.
Каментары