Грамадства11

У цэнтры Мінска зноў адчыняецца вядомы рок-клуб

Інфармацыя пра хуткае адкрыццё TNT з'явілася ў інстаграме. Рок-клуб з дзесяцігадовай гісторыяй будзе працаваць па ранейшым адрасе — на Рэвалюцыйнай, 9а. Новыя ўладальнікі распавялі, чаму не атрымалася адкрыцца летась, як абяцалі адразу, піша Realt.by.

Фота: instagram.com/tntrockclub

Паведамленне пра тое, што рок-клуб TNT сыходзіць на вакацыі, з'явілася ў інстаграме ў ліпені 2022 года.

— Каб вярнуцца з новымі сіламі і працягнуць рабіць тое, што робім ужо дзесяць гадоў, — удакладнялі тады ўладальнікі.

Адкрыцца зноў планавалі да новага года. Калі гэтага не адбылося, падпісчыкі захваляваліся. Сталі абмяркоўваць, што бар зачынены ўжо досыць доўга, з'явілася нават інфармацыя, што на месцы TNT адкрыецца іншая ўстанова, але яна не пацвердзілася. У канцы снежня ў інстаграме з'явіўся пост з навіной, што клуб вяртаецца, а цяпер у сторыс патлумачылі прычыну, чаму канікулы зацягнуліся.

— Мы на фінішнай прамой. TNT трапіў да нас у кастрычніку, і мы думалі, што адкрыемся да новага года, але мы і падумаць не маглі, колькі там трэба будзе зрабіць працы, каб ён змог зноў выдатна функцыянаваць пасля 10 гадоў бесперабойнага рок-н-рола. Уявіце машыну, якую 10 гадоў не вазілі на ТА, — правялі паралель новыя ўладальнікі.

Зараз у рок-клубе заканчваецца рамонт, а на вокнах налепкі з надпісам coming soon. У сторыс паказалі, што абнаўляюць памяшканне кухні і барную станцыю. Акрамя гэтага, у клубе зараз адкрыты некалькі вакансій: у каманду шукаюць адміністратара, афіцыянта і мыйшчыка посуду.

TNT працаваў у Мінску з 2012 года. Рок-бар адкрыў вядомы бізнэсмен Валерый Шумскі. Ён стаў вядомы ў канцы 90-х, калі кампанія «Юкола», якую ён кантраляваў, стала адным з найбуйнейшых прадаўцоў аўтамабіляў у Беларусі. У партфелі «Юкола» аўтамабілі Ford, Nissan, матацыклы Harley-Davidson, Kawasaki і іншыя. У сярэдзіне 2000-х Шумскі прадаў «Юкола-аўта» кампаніі «Атлант-М», якая існуе дагэтуль, а сам сышоў у нафтавую сферу. У Расіі ў бізнэсмена было некалькі кампаній, сярод якіх «Юкола-нафта».

Шумскі быў заўзятым калекцыянерам: яго збор налічвае некалькі дзясяткаў рэтрааўтамабіляў, а калекцыю вінілавых пласцінак называюць самай дарагой у Беларусі. Яшчэ Шумскі збіраў гітары і аўтографы музыкаў. Частка музычных атрыбутаў з яго калекцый захоўвалася ў TNT — убачыць іх маглі ўсе ахвотныя.

У 2020 годзе Валерый Шумскі памёр на ШВЛ з-за каранавіруса. Яму было 60 гадоў.

Каментары1

  • ...
    11.01.2023
    Вы же помните, что ТNТ в списке тех объектов, кому было "рекомендовано" подключиться к Киподу?
    P.S. Хорошее было местечко...

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка15

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі4

Кізім абвяргае, што ва Украіне з пераліку моў, што знаходзяцца пад асаблівай абаронай, выкрэсліваюць беларускую4

У Мінску здаюць у арэнду кватэру без вадаправода, каналізацыі і прыбіральні3

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных11

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў навагоднюю ноч

Стваральніка «письмо.бeл», палітвязня Аляксандра Лыкшына паўторна арыштавалі. Ён у СІЗА3

Крама адзення ў Мінску прадае падарункавы сертыфікат на 5000 рублёў

Стала вядома, хто хаваецца за псеўданімам галоўнай расійскай даносчыцы Карабковай. Яна пісала данос на «Белсат»14

Аляксандр Глеб возьме ўдзел у праўладным «Марафоне адзінства» ў Мазыры14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка15

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →