Кітай дадаў Беларусі больш за 50 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна
Кітай выдзеліў Беларусі дадаткова 350 млн юаняў (гэта амаль 52 млн даляраў) на будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту.
Пра гэта гаворыцца ў міжурадавым пагадненні, апублікаваным 11 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Грошы выдзяляюцца ў адпаведнасці з патрэбай ўрада Беларусі як тэхніка-эканамічная дапамога «для папаўнення недахопу фінансавання» праектаў «Нацыянальны футбольны стадыён» і «Басейн міжнароднага стандарту», гаворыцца ў пагадненні.
Урады Кітая і Беларусі падпісалі гэты дакумент яшчэ 22 лістапада 2022 года, але апублікаваны ён толькі цяпер.
Нацыянальны футбольны стадыён узводзіцца непадалёк ад стадыёна «Трактар», а басейн — каля станцыі «Маладзёжная».
Каментары