Яму было 82 гады.
Былы кароль Грэцыі Канстанцін ІІ памёр у Афінах. Прычына смерці — інсульт. Экс-манарх знаходзіўся ў сваім доме ў Афінах, калі з ім здарыўся інсульт. Сем дзён яму аказвалі дапамогу ў рэанімацыі сталічнай бальніцы «Ігія».
Канстанцін з дынастыі Глюксбургаў быў каралём Грэцыі ў 1964-1974 гадах. У 1967 годзе ён спрабаваў узняць паўстанне супраць «чорных палкоўнікаў», але пацярпеў паразу. Потым «чорныя палкоўнікі» правялі рэферэндум, па выніках якога грэкі прагаласавалі за рэспубліку, і манархія была скасаваная, піша РБК.
Канстанцін ІІ пакінуў Грэцыю, жыў у Рыме і Лондане. У 2013 годзе вярнуўся на радзіму.
Каментары