Пасля ўдару Расіі па складзе з піратэхнікай увечары 10 студзеня жыхары Кіеўскага раёна Харкава назіралі салюты.
Выбухі ў Харкаве прагрымелі ў 22:53 і ў 23:00 10 студзеня. Пра тое, што акупанты наносяць удары, папярэдзіў насельніцтва кіраўнік абладміністрацыі Алег Сінягубаў. Ён заклікаў хавацца ў сховішчах.
Адна з ракет патрапіла ў склад з піратэхнікай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Каментары