Новы трэк ад брэсцкага панк-рок гурта «Дай дарогу!» называецца «Экстрэміст». На бэк вакале — оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот. Усім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху бег ад бязглуздых прысудаў.
Для ўсіх смелых беларусаў, якія, нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсій, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца», прысвяціў гурт новы трэк.
Каментары
и где голос ёперной певицы?