Вольга Севярынец выпусціла каляндар з малюнкамі зняволенага мужа
Жонка палітыка распавяла, як лісты на волю ад мужа падштурхнулі яе да новых ідэй.
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Летась у маі палітыка асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Палітвязень адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.
«Асаблівых навін ад Паўла няма, хаця лісты даходзяць і мне, і сыну Францішку, — распавяла «Народнай Волі» Вольга Севярынец. — Як вядома, Павел рэгулярна дасылаў у лістах розныя малюнкі, у тым ліку і выявы храмаў, і гэта стала падставай, каб рэалізаваць некаторыя ідэі.
Каляндар ужо надрукаваны. На малюнках — храмы, а таксама словы мужа пра веру і Бога.
«У найбліжэйшы час я планую прарэкламаваць гэты маляўнічы каляндар, але пакуль няма добрых фотаздымкаў», — кажа Вольга.
Каментары