ААН: Вайна ва Украіне забрала жыцці як мінімум 7 тысяч мірных жыхароў
Страты сярод грамадзянскіх асоб ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання 24 лютага па 6 лістапада склалі 16 462 чалавекі, у тым ліку 6 490 загінулых, паведаміла Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Паводле звестак ААН, сярод загінулых — 2533 мужчыны, 1731 жанчына, 201 хлопчык і 168 дзяўчынак (пол 34 дзяцей і 1828 дарослых пакуль не ўдалося ўстанавіць).
Сярод 9972 параненых — 295 хлопчыкаў і 208 дзяўчынак, а таксама 242 дзяцей, пол якіх пакуль не ўдалося ўстанавіць.
Больш за ўсё мірных жыхароў — 3298 чалавек — загінула ў сакавіку.
Каментары