Затрыманага ў Нарвегіі сына былога кіраўніка Расійскай чыгункі вызвалілі
Расійскі бізнэсмен Андрэй Якунін, сын былога кіраўніка Расійскай чыгункі Уладзіміра Якуніна, якога нядаўна затрымалі за парушэнне антырасійскіх санкцый, вызвалены з-пад варты, піша выданне NRK.
Андрэй Якунін быў затрыманы ў горадзе Хамерфэсце ў сувязі з запускам беспілотніка на архіпелагу Шпіцберген, у яго былі канфіскаваныя дрон і электронныя прылады.
Спачатку суд прыняў рашэнне затрымаць расіяніна на 2 тыдні. Аднак апеляцыйны суд у выніку палічыў, што дрон не з'яўляецца лятаючым апаратам, на які распаўсюджваюцца антырасійскія санкцыі. Да таго ж Якунін, апрача расійскага, мае і брытанскі пашпарт.
Праўда, нарвежская паліцыя абскардзіла рашэнне аб вызваленні сына былога расійскага топ-чыноўніка, блізкага да Пуціна.
У кастрычніку ў Нарвегіі адбылася серыя затрыманняў расіян па падазрэнні ў незаконным выкарыстанні дронаў ці фатаграфаванні сакрэтных аб'ектаў на поўначы Нарвегіі. Некаторых з іх ужо вызвалілі.
Каментары