Эканоміка11

Зніжкі на Geely ад Лукашэнкі больш няма? Што цяпер з цэнамі на беларуска-кітайскія аўтамабілі

Пасля таго як Лукашэнка абурыўся коштам новых Geely, цэны на ўсе тры мадэлі маркі, дасяжныя ў Беларусі, аднамомантна знізілі на 15%. Аднак дысконт ад Лукашэнкі пратрымаўся нядоўга. Прынамсі, адна з трох мадэлей значна падаражэла. Высветлілі, чаму так адбылося, па якіх цэнах цяпер прадаюць новыя Geely і ці ёсць яны ў наяўнасці.

Фота: geely.by

Як змяняліся цэны на «айчынныя» аўтамабілі

Да абурэння Лукашэнкі Geely ў Беларусі прадавалі па наступных цэнах:

  • Coolray — ад 74 300 рублёў
  • Atlas Pro — ад 87 400 рублёў
  • Tugella — ад 108 800 рублёў.
Фота: скрыншот з сайта geely.by, цэны актуальныя на 01.06.2022

Пасля анансаванай зніжкі тыя самыя аўтамабілі пачалі рэалізоўваць на 15% танней.

Ужо з 2 чэрвеня цэны на Geely выглядалі так:

  • Coolray — ад 62 815 рублёў
  • Atlas Pro — ад 73 950 рублёў
  • Tugella — ад 92 140 рублёў.
Фота: скрыншот з сайта geely.by, цэны актуальныя на 02.06.2022

Па стане на 26 кастрычніка прайс на беларуска-кітайскія аўтамабілі выглядае наступным чынам:

Кошт Geely Atlas Pro і Geely Coolray застаўся нязменным — 73 950 і 62 815 рублёў адпаведна. У той жа час самы дарагі красовер — Geely Tugella — стаў яшчэ даражэйшым. Цяпер яго можна набыць па цане ад 111 600 рублёў. 

Tugella падаражэла не толькі адносна цаны, якая атрымалася пасля аб'яўленай зніжкі, але і адносна той, што была да яе.

Фота: скрыншот з сайта geely.by, цэны актуальныя на 26.10.2022

Як высветлілася, зніжкі на Geely Tugella прыбралі яшчэ ў верасні. З надыходам восені гэтую мадэль пачалі прадаваць па тых цэнах, што і да ўвядзення «зніжкі ад Лукашэнкі». Пазней у продаж пачалі паступаць нібыта рэстайлінгавыя аўтамабілі, таму цэны на Tugella зноў пайшлі ўгару. 

Той факт, што пасля рэстайлінгу цана на аўтамабіль можа вырасці, у прынцыпе, не выклікае здзіўлення, але рэч у тым, што рэстайлінг у Geely Tugella адбыўся вельмі ўмоўны. Гэты факт падчас размовы не абвяргаюць нават самі прадаўцы. Анансаваныя змены ў выпушчаных аўтамабілях не падпадаюць пад класічнае разуменне гэтага паняцця, паколькі рэстайлінгавы і дарэстайлінгавы аўтамабіль у гэтым выпадку амаль нічым не адрозніваюцца.

Па словах менеджараў, «асучаснены» аўтамабіль ад старога будзе адрознівацца абноўленым выхлапам, колерам пластыку, які ідзе па ніжняй частцы машыны, і ўзорам малюнка на колавых дысках. Апроч гэтага, названыя нязначныя змены ў частцы пластыку на пярэднім бамперы. 

Калі казаць пра машыны ў больш багатай камплектацыі, то ў абноўленым варыянце, апроч вышэй згаданых змен, з'яўляецца чорная столь, праекцыя на лабавое шкло і аўдыясістэма BOSE. Натуральна, што і цана такога аўто будзе вышэйшая. 

Ужыванне тэрміна «рэстайлінг» да гэтага аўто прадаўцы тлумачаць тым, што для кітайскіх вытворцаў змена камплектацыі аўто, каляровых рашэнняў і ўзору на дысках — гэта ўжо нібыта рэстайлінг. Калі б гэта быў аўтамабіль вытворчасці нейкага сусветнага брэнда, то пра ніякі рэстайлінг размовы б не было, бо фактычна ў машыне нічога не змянілася. Па факце гэта проста аўтамабілі ў абноўленай камплектацыі. 

Тое, што праз абнаўленне камплектацыі аўтамабіль падаражэў, адносна зразумела, а вось чаму лукашэнкаўская зніжка на Geely з верасня распаўсюджваецца толькі на дзве з трох мадэляў — пытанне адкрытае. Але, так ці інакш, яшчэ два месяцы таму Geely Tugella прапаноўваліся па цэнах ад 92 140 рублёў, а цяпер цэны на аналагічныя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці стартуюць з адзнакі ў 111 600, што амаль на 20 тысяч больш, чым было ўлетку.

Вынікае, што спачатку Geely Tugella патаннела на 15%, а ўжо праз пару месяцаў падаражэла на 21%. Хоць курс даляра за гэты час знізіўся на 5%, а курс еўра — на 8%.

 Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

А што з попытам і наяўнасцю такіх аўто?

Нягледзячы на тое, што Tugella заўважна падрасла ў цане, попыт, па словах менеджараў, на такія аўто ёсць. Больш за тое, цяпер немагчыма прыйсці ў салон, выбраць аўто і адразу з'ехаць на ім дадому. Рэч у тым, што ні Tugella, ні аўто дзвюх іншых мадэляў у наяўнасці няма. Найбліжэйшыя пастаўкі плануюцца на лістапад, ахвотным набыць аўто прапануюць пакінуць свае кантакты або запісацца ў ліст чакання.

Чытайце таксама: 

Павысяць максімальную хуткасць, вызначацца з электрасамакатчыкамі. Якія змены ў ПДР пачнуць дзейнічаць 

«Схема была выгаднай, калі льготнікі бралі па 300-500 даляраў, а цяпер…» Як аўтаперагонны бізнэс перажывае складаныя часы

Каментары1

  • SHOS
    27.10.2022
    Кулрей стоит примерно 30 тысяч долларов.
    За эти грошы в этом вашем ЕС загнивающем можно купить: Опель астра в жире предыдущего поколения, Опель мокка, чуть добавить и купить астру нового поколения в гибридной версии. Про разницу в авто говорить не буду. Это бессмысленно.
    Если взять рынок б/у. Инсигния с пробегом до 50 тысяч в полном фарше и останется тысяч 10. Это с площадки оф дилера. В лукорейхе не будет нормальной жизни, технологий, компаний.

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →