Грамадства88

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Каардынацыйная рада, якая паўстала на хвалі пратэстаў 2020 года, мае намер пашырыць склад да 115 чальцоў. Гэта больш, чым у цяперашнім афіцыйным парламенце. Навошта рэарганізацыя, чым структура была занятая апошнім часам і што плануе рабіць? Гэтыя пытанні мы задалі прадстаўніцы Рады Вользе Кавальковай. 

Вольга Кавалькова

Чым займалася Каардынацыйная рада?

Вольга Кавалькова кажа, што за час дзейнасці Каардынацыйная рада ўжо двойчы рэфармавалася. Павялічыць колькасць чальцоў вырашылі «ў выніку ўнутранай дыскусіі».

«Вырашылі правесці рэвізію людзей, якія згодныя і далей працаваць у асноўным складзе Рады, ды пашырыць яго. Гэта будзе добрая пляцоўка для прадстаўніцтва людзей з рознымі меркаваннямі», — тлумачыць яна.

Каардынацыйная рада паўстала 20 жніўня 2020 года з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай для арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве.

Удзельнікі Каардынацыйнай рады на прэс-канферэнцыі 18 жніўня 2020 года: Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі.

Вольга Кавалькова лічыць Каардынацыйную раду ўнікальнай з'явай. Паводле яе, у 2020 годзе было адчуванне, што беларусы стаміліся ад аднаасобнага кіраўніцтва і зʼявілася запатрабаванасць у калегіяльным органе з шырокім прадстаўніцтвам. Каардынацыйная рада дазволіла аб’яднаць людзей з розных сацыяльных груп і рознымі меркаваннямі.

«У 2020 годзе было адчуванне, што мы пераможам. Тады мы працавалі на ўнутраны парадак дня больш, чым на міжнародны, — кажа Кавалькова, — Пазней стала зразумела, што хутка мы не пераможам. Працэсы зацягваюцца, таму сталі глядзець, якая ў нас ёсць праблематыка, каб з шырокім удзелам людзей яе вырашыць».

Вольга Кавалькова адзначае: у 2020 годзе Каардынацыйная Рада атрымала вялікі крэдыт даверу, але на працягу наступных гадоў назапашанае трацілася, бо ніякіх палітычных кампаній не адбылася.

У жніўні 2021 года ў Каарыднацыйнай радзе быў уведзены інстытут Прадстаўніцтва па 8 напрамках: бізнэс, культура, сучасныя тэхналогіі, спорт, грамадзянская супольнасць, усходняе партнёрства, палітычныя зняволеныя і юрыспрудэнцыя.

Цяпер заяўляецца, што ў выніку абнаўлення ў Раду ўвойдуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл. Яна працягне распрацоўваць праграмы, рэформы і стратэгічныя дакументы, а таксама пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва.

Кавалькова прызнаецца, што вызначыць эфектыўнасць дзейнасці Рады складана. Але, настойвае палітык, шмат беларусаў ведаюць пра яе, бо яна ўтваралася, калі вялікая ўвага была прыцягнутага да падзей у Беларусі. 

«Некаторыя людзі пытаюць, а што вы зрабілі, некаторыя кажуць, што мы ўсё разумеем, а іншыя адзначаюць, што добра, што мы захаваліся і стараемся нешта рабіць. Нас натхняюць людзі, якія засталіся ў Беларусі», — кажа Кавалькова.

Паводле яе, Каардынацыйная рада не стваралася як аператыўны орган, які можа хутка рэагаваць на змены сітуацыі.

«Мы больш думаем пра будучыню Беларусі, якія мадэлі супрацоўніцтва могуць нам дапамагчы цяпер і што можа быць карыснае з акцэнтаваннем увагі на развіццё гарызантальных сувязяў», — даводзіць Вольга Кавалькова.

Чаму 115 чальцоў?

Першае пасяджэнне абноўленай Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу плануецца правесці да 16 снежня — пасля ўключэння новых дэлегаваных прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.

Абноўленая рада пашыраецца з 55 да 115 чальцоў. 75 іх будуць прадстаўляць арганізацыі і структуры. 15 месцаў будзе аддадзена «свабодным дэлегатам», а 25 застануцца за дзейнымі чальцамі Рады.

«У гэтай лічбе няма нічога сакральнага», — тлумачыць Вольга Кавалькова.

Паводле яе такая колькасць вызначаная, як «максімальная».

«Мы думалі, што добра было б мець у Радзе прадстаўнікоў грамадзянскага і палітычнага сектараў, а таксама, каб былі аўтарытэтная асобы ды эксперты», — даводзіць суразмоўніца і дадае, што «пра арганізацыйную структуру ідзе дыскусія».

Адзін са спосабаў дэлегавання ў Раду прадстаўнікоў Кавалькова бачыць у электронным галасаванні.

«Наша задача выпрацоўваць інструменты, якія даюць магчымасць чалавеку ўплываць на палітыку, — кажа яна. — На прыкладзе Беларусі мы бачым, што адбываецца, калі такой узаемасувязі няма. У Беларусі няма культуры галасавання, культуры ўплыву. Людзі не ведаюць, як паўплываць на прыняцце таго, ці іншага рашэння.

Будзем працаваць над Беларуссю будучыні і развіваць гарызантальную мадэль уплыву на палітыку».

Яна кажа, што ў Радзе адсутнічае прапісаная пазіцыя адносна ўвядзенне ў Беларусь расійскіх войск. Паводле яе, у чальцоў розныя меркаванні на гэты конт. 

«Напрыклад, Павел Латушка трымаецца меркавання, што Беларусь павінна быць прызнаная акупаванай тэрыторыяй, — даводзіць Кавалькова. — Я так не лічу, бо мы адразу губляем суб’ектнасць і прызнаём, што мы нічога не можам».

Аднак у Радзе ёсць кансэнсус, што замежныя войскі павінны быць выведзеныя з Беларусі.

У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 

Кавалькова: Калі ўлада думае, што Каардынацыйная рада рэгулюе пратэсты, яна памыляецца

«Усіх не вывезеш, усіх не пасадзіш». Ціханоўская расказала пра ўльтыматум, каманду, гвалт і размову з мужам

Каментары8

  • антизеля
    20.10.2022
    антисвета, а что вам там с руским кораблём грустно? У вас же там и Кобзон и хор Александрова и лодка Москва... Если вам так грустно – Сашу из Дроздов зовите, он вам покажет фокусы с собачками, а потом будете вместе теребить долгунец.
  • Маргарыта
    20.10.2022


    В  Раде действітельно отсутствует  единое
    мнение  по поводу ввода российских
    войск на территорию Беларуси? Тогда тут надо не увеличивать количество ее
    членов, а само распускаться.  

  • БНФ "Адмаражэньне"
    20.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →