Культура

Палац у Нароўлі плануюць рэканструяваць: патрэбная дапамога

Раней гаворка ішла пра кансервацыю. Цяпер уладальнікі палаца стварылі поўны праект рэканструкцыі, які падалі ў Мінкульт для ўзгаднення. «Я і мае сябры застаёмся ў Беларусі і, як можам, па цаглінцы, робім усё, каб і Беларусь засталася — у нашых дзяцей», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адзін з уладальнікаў палаца Горватаў у Нароўлі Пятро Кузняцоў.

У 2020 годзе Пятро Кузняцоў разам з Аляксандрам Баранавым і пісьменнікам Андрусём Горватам (аўтарам кніг «Радзіва «Прудок» і «Прэм’ера») набылі закінуты палац Горватаў у Нароўлі. Цяпер яны аднаўляюць будынак, нагадвае «Штодзень».

На дадзены момант будынак цалкам расчышчаны, што, як адзначае Пятро Кузняцоў, было самай вялікай і цяжкай працай. «Расчыстка паказала, у якім стане знаходзяцца сцены і менавіта гэта стала прычынай таго, што даху яшчэ няма: час і шмат рэсурсаў пайшло на ўмацаванне старых і разбураных вузлоў будынка, без чаго дах накрыць проста немагчыма. Гэтыя працы не планаваліся першапачаткова, але іх давялося рабіць» — адзначае Пятро Кузняцоў.

Таксама ўладальнікі палаца набылі поўны аб’ём неабходных матэрыялаў для страхарскіх работ, зрабілі шмат экспертыз і ўзгадненняў, умацавалі ўсе ўразлівыя месцы ў сценах, накрылі амаль увесь Палац перакрыццямі. Усе працы, заўважае Пятро Кузняцоў робяцца выключна паводле тэхналогіі, з выкарыстаннем раствору з вапны. Такім чынам, рэзюмуе Пятро Кузняцоў, «у нас на руках два праекты і куча экспертыз; цалкам расчышчаны Палац, які проста свеціцца ўжо ў прамянях сонца; умацаваныя і падрыхтаваныя пад дах сцены; практычна поўныя паддашкавыя перакрыцці; неабходны набор матэрыялаў для накрыцця Палаца дахам».

Фотаздымкі з дрона зробленыя ўлетку. Цяпер перакрыцці, якія на фота закрываюць толькі адно з крылаў будынка, накрываюць амаль увесь Палац.

Для далейшага аднаўлення Палаца неабходная дапамога. «Можа, не найлепшы час: вакол вайна, боль і гора. Але найлепшага часу не будзе: разбурэнні не чакаюць. Тое, што мы сёння робім і тое, што мы можам зрабіць з вашай дапамогай — гэта не толькі нашае мінулае. Гэта, у тым ліку, і нашая будучыня таксама». — Піша ў сваім пасце ў фэйсбуку Пятро Кузняцоў і просіць аб дапамозе: «Год таму я пісаў пра тое, калі хтосьці з маіх чытачоў цэніць маю працу, маю пазіцыю і мае высілкі — можа зрабіць мне падарунак на Дзень нараджэння, проста зрабіўшы любога памеру перавод на аднаўленне Палаца. Сёлета я паўтараю просьбу. Жыць у Беларусі рабіць штосьці для Беларусі — найлепшы падарунак».

Перавод паводле адноўленых рэквізітах можна зрабіць тут (суму можна паставіць любую, пазначаная сума — для прыкладу).

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →