Свет

Муратаў: У мяне ёсць свая сацыялогія — раз на тыдзень заходжу на барахолку і гляджу, колькі каштуюць майкі з атрыбутыкай Z

Галоўны рэдактар расійскай «Новой Газеты», нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў распавёў пра сваю «даматканую» сацыялогію, піша «Салідарнасць».

Дзмітрый Муратаў. Фота: АР

— У мяне ёсць свая дамарослая сацыялогія, — кажа ў інтэрв'ю каналу «Солодников» Муратаў. — Раз на тыдзень я залажу на барахолку Ozon і гляджу, колькі каштуюць майкі з атрыбутыкай Z, V і іншае.

На мінулым тыдні цана ўпала яшчэ на 8%, і цяпер скідкі на гэтыя вырабы дасягнулі 68-78%. Гэта значыць, за некалькі месяцаў папулярнасць і кошт вайны, яе каштоўнасць у вачах людзей знізілася на тры чвэрці.

Медыяменеджар са шкадаваннем канстатуе, што пакуль у Расіі пануе прапаганда, дзяржава імкнецца знішчыць медыя, незалежныя ад дзяржавы. І прыводзіць наступную статыстыку:

— Усяго, па даных Генпракуратуры, заблакавана 138 тысяч сайтаў. З іх 7 тысяч — па цэнзурных меркаваннях. Знішчаныя дзясяткі незалежных СМІ і расследавальніцкіх стартапаў, многія прызнаныя іншаагентамі і непажаданымі, а 12 чалавек сядзяць.

Разгром прэсы, ці медыйны генацыд, завершаны. А навошта было так баяцца, калі план добры, а ідэя правільная?

— Не, было зразумела, што народ трэба пакінуць сам-насам з прапагандай. І ў гэтым гіганцкая віна дзяржавы. Гэта сталая радыяцыя прапаганды, злосці і агрэсіі на людзей, якія прывыклі верыць іконе — тэлевізару.

Тэлевізар — гэта новая ікона. Прапаганда — гэта новая рэлігія, а Пуцін — новы бог. На паслядоўнікаў гэтай секты выкідваецца вялізная колькасць прапаганды.

А прапаганда з'яўляецца галоўнай індустрыяй расійскай прамысловасці.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →